Горад, які быў
Гэты альбом — спроба сродкамі чорна-белай фатаграфіі і пры дапамозе тэкстаў-рэфлексій вяр¬нуцца ў горад Магілёў 1980-х гадоў, параўнальна невялікі перыяд нашай гісторыі, які, тым не менш, змясціў і гады «застою», і перыяд «перабудовы». Чытачу і гледачу прадстаўлена магчымасць праз візуальнае і вербальнае знаёмства з фатаграфічнай спадчынай усвядоміць змены ў гарадскім асяроддзі Магілёва, пагадзіцца з аўтарамі, ці проста з настальгіяй паглыбіцца ў недалёкае мінулае.