Віражы лёсу; С. І. Магілеўчык
Святлана Магілеўчык працуе журналістам, друкуе свае матэрыялы ў Бялыніцкай раённай газеце, сацыяльных сетках і ў інтэрнэт-версіях друкаваных выданняў. Багаты вопыт журналісцкай дзейнасці стаў карысным і даў плён у яе літаратурнай працы.
«Віражы лёсу» – першы аўтарскі зборнік Святланы. На суд чытачоў яна выносіць уласныя вершаваныя радкі і празаічныя творы. Па словах аўтара, гэта якраз тое чытанне, якое дорыць святло, надзею, пасяляе ў сэрцы дабрыню, адчуванне таго, што святло перамагае цемру.
Фантастычныя, рэалістычныя, жыццёвыя і лірычныя – яны зацікавяць людзей рознага ўзросту.
А зрэшты, высновы рабіць вам... Прыемнага чытання!