Сябровачка, альбо Волеччыны прыгоды; С. А. Цмугунова
Кніга адрасавана маленькім чытачам. Датычыцца тэмы сям'і, любові да блізкіх, прыроды.
Аўтар расказвае, што захапляе маленькіх прыгоднікаў, як яны любяць бавіць час, імкнецца перадаць іх пачуцці, светаўспрыманне, цікавасць да навакольнага свету.
Апавядае аб маленькай дзяўчынцы Волечцы, яе марах, жаданнях, гісторыях, якія становяцца часткай успамінаў самога аўтара.
Кніга накіравана на выхаванне добрых звычак і паводзінаў у падрастаючага пакалення.