Мае Медуніды; Ж. Міус
Новы зборнік паэзіі Жанны Міус – гэта спроба сабраць у адно вершы розных гадоў, прысвечаныя малой радзіме.
Дзівосны трохкутнік жыцця – так аўтар назвала тры вёсачкі Магілёўшчыны: Капачы, Дужаўка, Гарбавічы, у якіх давялося нарадзіцца, узрастаць і сталець.
Менавіта тут на ўсю моц бруіць крыніца яе натхнення, чыстая, пранікнёная, шчырая.
Тут няўтомна гучыць, ліецца вясковая рапсодыя з прыўкрасных гукаў і непаўторных фарбаў любай роднай зямлі.