Як на споведзі ў храме...: жыццё і творчасць Віктара Іванавіча Арцём’ева; складальнік Г. М. Дзятлава
Віктар Іванавіч Арцём’еў – член Саюза пісьменнікаў Беларусі.
За сваё вялікае жыццё і багатую творчую дзейнасць стаў аўтарам шматлікіх артыкулаў і кніг, прысвечаных землякам і родным мясцінам на Шклоўшчыне, горкім падзеям Вялікай Айчыннай вайны, праблемным пытанням жыцця.
У кнізе чытач знойдзе артыкулы, прысвечаныя жыццю і дзейнасці В. І. Арцём’ева, водгукі і рэцэнзіі калег і літаратурных крытыкаў, а таксама паэтычныя прысвячэнні пісьменніку.